У іх руках - будучыня Беларусі. Лепшых выпускнікоў краіны сёння сабраў Рэспубліканскі баль з удзелам Прэзідэнта

27 июня 2020
Быць вернымі сваёй краіне і зберагчы яе незалежнасць! Сёння Прэзідэнт жадаў выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў. Яны сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага балю.


Рэспубліканскі баль выпускнікоў


Ён штогод праходзіць у беларускай сталіцы і збірае на адной пляцоўцы найлепшых. Традыцыйна  - пры ўдзеле Кіраўніка дзяржавы. Сёння баль аб'яднаў без малога трыста юнакоў і дзяўчат, якія паказалі выбітныя вынікі ў вучобе. Сакрэт іх поспеху - штодзённая і шматгадовая стараннасць і працавітасць. Яны прадстаўляюць усе рэгіёны і лепшыя ВНУ краіны, якія маюць права ганарыцца сваімі ўчарашнімі студэнтамі. У іх руках - дабрабыт, стабільнасць і мір у суверэннай Беларусі. І ўсе яны могуць зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і моцнай.

Кіраўнік дзяржавы асоба адзначыць, што выпускнікі - спадчыннікі вялікага подзвігу 40-ых. І гэта дае права ганарыцца сваёй гісторыяй і сваёй краінай. А імкненне да працоўных подзвігаў дапаможа ім дасягнуць кар'ерных поспехаў і прымножыць нацыянальнае багацце. Пачынаць яны змогуць ужо пасля выхадных. У кожнага ўжо ёсць гарантаванае першае рабочае месца. Яно стане прыступкай да важных дасягненняў. 

Нямала слоў падзякі сёння прагучала і на адрас тых, хто выхаваў гэтае пакаленне - педагогаў і бацькоў. Лепшых Прэзідэнт адзначыў асабіста. Аб тых, хто ўдастоены такога гонару, раскажам і пакажам у "Панараме".