У Гродне сёння ўручылі 100-бальныя сертыфікаты

11 июля 2018

У Гродне пачалася выдача дакументаў з вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання. Першымі сертыфікаты атрымалі выпускнікі, якія набралі сто балаў па адным з прадметаў. А такіх у рэгіёне 30 чалавек, гэта на 10 больш у параўнанні з папярэднім годам. Усяго ж ЦТ прайшлі больш як 20 тысяч абітурыентаў. Ёсць і такія, хто набраў нуль балаў - гэта 12 чалавек. Адным з лепшых у рэгіёне стаў выпускнік гродзенскай гарадской гімназіі № 2. Сто балаў Аляксей Суцько атрымаў па матэматыцы і англійскай мове. І 92 - па рускай.

Наперадзе ў абітурыентаў выбар навучальных устаноў. У Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы дакументы пачнуць прымаць ужо заўтра.