У Гродне адкрылі энергаэфектыўны дзіцячы садок

20 сентября 2016

У Гродне пасля гадавой рэканструкцыі адкрылі энергаэфектыўны дзіцячы садок. Грэць ваду і эканоміць выдаткі па рахунках у ім зараз будзе сонца. Па меркаванні экспертаў, калектары на даху разам са спецыяльнай вентыляцыйнай сістэмай сэканомяць 20% электрычнасці і яшчэ 25% спажываемай цеплавой энергіі.

Праект мадэрнізацыі дзіцячага садка ў Гродне - адзін з чатырох пілотных у краіне. Мерапрыемствы па энергаэфектыўнасці - толькі ў Гродзенскай вобласці, па папярэдніх падліках, сэканомяць парадку 180-ці тысяч рублёў за год.