МЗС Беларусі арганізуе вяртанне нашых грамадзян на радзіму

16 апреля 2020
МЗС Беларусі ў цесным узаемадзеянні з замежнымі калегамі працягвае дапамагаць нашым суайчыннікам вяртацца на радзіму. Ужо больш за 6 800 чалавек паспяхова дабраліся дахаты. У сераду беларусы вярнуліся з Польшчы на аўтобусах. Таксама быў арганізаваны транзіт са Славеніі і Харватыі. Рэйс Белавія даставіў нашых падарожнікаў у Мінск  з Турцыі. Апроч гэтага, завяршаюцца аргмерапрыемствы  для вывазу грамадзян Беларусі з найболей праблемных рэгіёнаў, у першую чаргу з Індыі.