У Гродне напярэдадні прафесійнага свята ўшаноўвалі лепшых медыкаў рэгіёна

17 июня 2021

Падзяка за нялёгкую працу і клопат аб пацыентах. У Гродне напярэдадні прафесійнага свята ўшаноўвалі лепшых медыкаў рэгіёна. На сцэне абласной філармоніі заслужаныя ўзнагароды і падзякі атрымаў 121 работнік як буйных клінік, так і невялікіх сельскіх амбулаторый. Ганаровыя граматы, падзякі, нагрудныя знакі людзі ў белых халатах атрымалі ад свайго калегі - былога міністра аховы здароўя, а цяпер старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

Дарэчы, гродзенскія медыкі займаюць адну з лідзіруючых пазіцый у сістэме аховы здароўя краіны. У рэгіёне праводзяцца высокатэхналагічныя аперацыі і рэалізуецца шэраг пілотных медыцынскіх праектаў.