У Гродне да рэспубліканскай акцыі далучыліся навучэнцы каледжаў і сярэдніх школ

2 июля 2019

Яны ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу воінам-пагранічнікам, якія 22 чэрвеня 41-га першымі сустрэлі ворага. Некалькі дзён вайскоўцы з вінтоўкамі ў руках  супрацьстаялі войскам вермахта. Яны ўсе загінулі, але не здаліся ворагу. 

Сёння ў акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прымаюць удзел сотні людзей па ўсёй Гродзенскай вобласці. Людзі прыходзяць да помнікаў, братэрскіх магіл і мемарыялаў, каб аддаць даніну павагі загінуўшым воінам і мірным жыхарам.