У гарадской Ратушы віншавалі 90-гадовага юбіляра

26 октября 2016

Яго жыццё і старонка гісторыі беларускай сталіцы. Сёння ў гарадской Ратушы віншавалі 90-гадовага юбіляра. Міхаіл Жукоўскі прайшоў вайну і аднаўляў разбураны Мінск. Чвэрць стагоддзя працаваў у мэрыі, у тым ліку на пасадзе намесніка старшыні гарвыканкама. Дзякуючы намаганням Міхаіла Жукоўскага, у Мінску будаваліся бальніцы, школы, кінатэатры. З яго ўдзелам быў прыняты і першы на постсавецкай прасторы закон "Аб ветэранах", у якім прапісалі льготы для тых, хто ваяваў за Радзіму.

Сказаць цёплыя словы юбіляру прыйшлі сваякі, сябры і калегі. Нягледзячы на шаноўны ўзрост Міхаіл Жукоўскі прадаўжае актыўнае жыццё пры савеце старэйшын Мінгарвыканкама.