У Гомельскай вобласці з 8 раніцы адкрылі 955 участкаў для галасавання

25 февраля 2024

Свой выбар у асноўны дзень галасавання робяць жыхары беларускіх рэгіёнаў. У Гомельскай вобласці з 8 раніцы адкрыты 955 участкаў. Выбары дэпутатаў усіх узроўняў праходзяць у спакойнай і добразычлівай атмасферы. На ўчасткі прыходзяць цэлымі сем'ямі. Людзі галасуюць за будучыню краіны, за мір, развіццё і перспектывы. Актыўная і моладзь, у тым ліку і тыя, хто ўпершыню аддае свой голас.

Для беларусаў гэта не проста палітычная кампанія, але і свята для душы з насычанай культурнай праграмай. Выбары па-беларуску - гэта яшчэ і смачна. Паўсюдна працуюць буфеты, выязны гандаль. Прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці - больш як 300 арганізацый Гомельскай вобласці прадаюць тавары з мінімальнымі нацэнкамі.

 

 

 

 

 

 


Тэгі:

#Выборы 2024