У Гомельскай вобласці стартавала акцыя "Прафсаюзы - дзецям"

10 декабря 2019
Смачныя сувеніры і запрашэнне на галоўнае навагодняе прадстаўленне  рэгіёна. 

З такімі падарункамі Моладзевы савет Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў  прыехаў у Добрушскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр. Гэта стала пачаткам рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Прафсаюзы - дзецям". Першымі падарункі прынялі 10 цяперашніх і былых выхаванцаў цэнтра, якія вярнуліся ў свае біялагічныя сем'і альбо здабылі новыя.  

На падарункі і правядзенне дабрачынных ёлак у Гомельскай вобласці прафсаюзы выдаткавалі  370 тысяч беларускіх рублёў.