У Гомельскай вобласці абрабавалі банк

10 января 2020
У Гомельскай вобласці невядомы абрабаваў банк, зараз мужчыну вышукваюць. У рэгіёне аб’яўлены план "Сірэна". Здарэнне адбылося сёння каля 4 гадзін дня ў пасёлку Бальшавік. Паводле аператыўнай інфармацыі, незнаёмец пагражаў супрацоўнікам, як мяркуецца, пісталетам, завалодаў наяўнымі і ўцёк з 4 тысячамі беларускіх рублёў, тысячай долараў і 30 тысячамі расійскіх рублёў. Калі вы пазналі гэтага чалавека, міліцыя просіць паведаміць.