У Гомельскім раёне знойдзена масавае пахаванне часоў Вялікай Айчыннай

22 ноября 2021

Генацыд  не мае тэрміну даўнасці. Пракурорскія работнікі   высвятляюць новыя факты, якія сведчаць пра мэтанакіраванае знішчэнне беларускага народа нацыстамі  ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У Гомельскім раёне (побач з вёскай Чэнкі)  выяўлена  месца масавага пахавання мірных жыхароў.  Яны былі расстраляныя фашыстамі.  Колькасць ахвяр можа дасягаць  тысячы чалавек.  У Віцебскай вобласці падчас расследаванняў крымінальнай справы аб генацыдзе  знойдзены 135 раней няўлічаных месцаў пахаванняў мірных жыхароў.  Вольга Маслоўская прадоўжыць тэму.