У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі распусціліся першацветы

14 апреля 2020
У гэтым сезоне кветнікі занялі плошчу  1 500 квадратных метраў. З сотні тысяч цыбульных раслін толькі цюльпанаў высадзілі 17 гатункаў. Калі будзе цёпла, яны зацвітуць ужо на наступным тыдні.

Святлана Прышчэпава, намеснік гендырэктара Гомельскага палацава-паркавага ансамбля: "Зараз, як бачыце, у парку ў нас вельмі шмат пачалі цвісці першацветы. Крокусы ўжо адцвілі, зараз цвятуць гіяцынты і пачалі цвісці цюльпаны батанічныя і Каўфмана - гэта такія самыя раннія гатункі цюльпанаў".

Гомельскі парк унікальны. На адной пляцоўцы дзесяцігоддзямі высаджвалі 90 відаў дрэў, у тым ліку нетыповых для Беларусі. Самая старажытная расліна – дуб звычайны, якому 200 гадоў.