У Гомельскім драмтэатры адбыўся навагодні ранішнік для 400 хлопчыкаў і дзяўчынак з малазабяспечаных і прыёмных сем'яў

25 декабря 2021

У Гомельскім драмтэатры адбыўся маштабны навагодні ранішнік. Абласное аб'яднанне прафсаюзаў запрасіла на ёлку 400 дзяўчынак і хлопчыкаў з розных куткоў рэгіёна. Гэта дзеці з малазабяспечаных, прыёмных сем'яў, а таксама са спецыялізаваных устаноў. Тэатр падзялілі на некалькі маляўнічых лакацый, для дзяцей падрыхтавалі гульні, конкурсы і казачны паказ. 

Кожны маленькі госць свята атрымаў салодкі падарунак ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў.