У Гомелі пацыенты, якія паправіліся ад каранавіруснай інфекцыі, сталі здаваць плазму

13 мая 2020
Першы забор зрабілі ў абласным цэнтры трансфузіённай медыцыны. Донарам стаў спартсмен Аляксей Заяц. У яго першага ў Гомельскай вобласці выявілі COVID-19, калі Аляксей вярнуўся з Партугаліі. Стаць донарам могуць людзі, якія перахварэлі і поўнасцю паправіліся. У дзень здачы крыві донара правяраюць на адсутнасць інфекцый і вызначаюць групу крыві. Таксама вага донара павінна быць не менш за 50 кг, а ўзрост - ад 18 да 60 гадоў. Такую методыку дапамогі спецыялісты ўкараняюць пацыентам, якія ў сувязі з цяжкім станам  на асаблівым кантролі медыкаў.

У цэнтры таксама запланаваны прыезд трох патэнцыяльных донараў  з Буда-Кашалёва. Ад аднаго донара атрымліваюць 600 мл  плазмы. Гэта можа выратаваць жыцці чацвярым.