У Гомелі выбралі першую Прыгажуню Палесся

11 февраля 2013
Конкурс прайшоў упершыню, але арганізатары ўжо строяць амбіцыйныя планы.
Сотні дзяўчат і дзясяткі райцэнтраў. І ўсё для таго, каб адабраць на фінал васемнаццаць палескіх прыгажунь. Патрабаванні да прэтэндэнтак стандартныя. Мадэльны рост і адсутнасць лішніх кілаграмаў. Над усім астатнім працавалі ўжо прафесіяналы. Перш чым выйсці на гэтую сцэну - фіналісткі правялі два клапатлівыя тыдні.
Але самае складанае для канкурсантак - гэта прывыкнуць да яркага святла сафітаў і ўсеагульнай увагі. Для большасці дзяўчат - гэта першы ў жыцці выхад на вялікую сцэну. Аднагалосным рашэннем журы і з поўным адабрэннем залы першай прыгажуняй Палесся стала гамяльчанка, студэнтка другога курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарта Маргарыта Букшта. Ужо за кулісамі пераможца прызналася: справіцца з хваляваннем і саперніцамі дапамаглі ўсмешка і падтрымка блізкіх.
Пасля заканчэння конкурсу яго арганізатары заявілі, што наступнае спаборніцтва прыгажунь стане міжнародным. Да ўдзелу ў ім плануюць запрасіць канкурсантак з суседніх краін, якія уваходзяць у Палескі рэгіён.