У Гомелі веласіпедысты правялі флэшмоб

28 октября 2019

Упершыню ў Гомелі прайшоў вячэрні велапарад і флэшмоб у рамках трэцяга міжнароднага праекта "ПРАРовар". У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 150-ці чалавек з пяці краін: Польшчы. Расіі, Украіны, Арменіі і Беларусі. Актывісты з ліхтарыкамі праехалі па гарадскіх вуліцах. Маршрут склаў 8 кіламетраў. А на фінішы ля Палаца водных відаў спорту ўдзельнікі акцыі выстраіліся ў лагатып грамадскага аб'яднання "ВелаГомель".
Яркі флэшмоб яшчэ раз нагадаў,  як важна выкарыстоўваць  ліхтарыкі падчас язды  на веласіпедзе ў цёмны час сутак.