У Гомелі святочны салют адгрымеў на чатырох пляцоўках

10 мая 2016

Асабліва яркай стала сёлета кульмінацыя Дня Перамогі ў Гомелі. Неба над горадам упершыню адначасова расфарбавалі салют і феерверкі. Запускалі піратэхніку адразу на чатырох пляцоўках.