У Гомелі адкрыўся гарадскі ваенна-патрыятычны лагер

10 июля 2017

На працягу дзевяці дзён школьнікі будуць жыць у ваеннай часці. Акрамя абавязковых атрыбутаў курсанцкага жыцця для іх прадугледжаны спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболе, настольным тэнісе і дартсе. А таксама экскурсіі ў гомельскія музеі, Цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце і сустрэчы з ветэранамі.

Гэтым разам выхаванцамі лагера сталі 27 падлеткаў. Гэта школьнікі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.