Сёлета спаўняецца 80 гадоў з моманту стварэння лагера смерці Трасцянец

7 февраля 2021
Сёння фальсіфікатары актыўна выконваюць палітычны заказ на скажэнне гісторыі і нівеляванне ролі савецкага народа ў перамозе над фашызмам. Ды яшчэ і БЧБ-сімволіку, пад якой забівалі беларусаў, імкнуцца зрабіць папулярнай. Таму супрацьстаяць такім спробам можна толькі аргументаванай праўдай, даносячы яе маладому пакаленню. 

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з моманту стварэння лагера смерці Трасцянец. Ён з'яўляецца найбуйнейшым на тэрыторыі Беларусі месцам масавага знішчэння людзей у гады нямецка-фашысцкай акупацыі. 

Паводле афіцыйных звестак, з асобай жорсткасцю там былі забітыя больш чым 206 тысяч чалавек

Сярод пацярпелых - жыхары не толькі Беларусі, але і Аўстрыі, Германіі, Чэхіі, Польшчы. 
На нашых тэрыторыях было створана парадку 260 канцлагераў і гета. У краіне, якая ў гады Другой сусветнай вайны пацярпела больш усіх еўрапейскіх дзяржаў, асабліва трапятліва ставяцца да культуры памяці і хваравіта ўспрымаюць любую спробу перапісаць гісторыю, абяліць чорныя старонкі акупацыйнага рэжыму. 

Каб захаваць памяць аб ахвярах фашызму, быў створаны мемарыяльны комплекс "Трасцянец"


Праца аднаго з аўтараў праекта - Канстанціна Касцючэнкі - днямі была адзначана на вышэйшым узроўні. За стварэнне манумента "Брама памяці" скульптар удастоены дзяржаўнай прэміі Беларусі за 2020 год. Пра нацыянальную рану, якой не зажыць - рэпартаж Іны Пілевіч.