Сёлета 110 гадоў спаўняецца з дня нараджэння Азі Асланава

28 мая 2020
Памяць аб героях Вялікай Перамогі на беларускай зямлі. Сёлета 110 гадоў з дня нараджэння Азі Асланава - двойчы Героя Савецкага Саюза з Азербайджана. У гады вайны менавіта пад яго ўмелым і адважным кіраўніцтвам трыццаць пятая гвардзейская танкавая брыгада вызваліла дзясяткі беларускіх гарадоў, у тым ліку Мінск, Барысаў, Маладзечна. Цікава, што Вілейка была ўзята ўвогуле без бою. У горадзе на Віліі ў гонар генерал-маёра ўстаноўлены помнік, а ў мясцовым краязнаўчым музеі працуе тэматычная экспазіцыя.

У гонар азербайджанскага героя ў Мінску названа вуліца

А ў беларускай сталіцы плануюць усталяваць помнік яшчэ аднаму азербайджанскаму герою  - Наджафгулу Рафіеву. Ён таксама вызваляў Беларусь. І менавіта ў яго гонар названа адна з вуліц у Маскоўскім раёне Мінска, дзе знаходзіцца мемарыяльная дошка.

Азербайджан адзначае Дзень незалежнасці

Дружалюбныя адносіны Мінск і Баку з кожным годам умацоўваюць у розных сферах. А сёння Азербайджан адзначае Дзень незалежнасці.