У вёсках неабходна арыентавацца на мясцовыя віды паліва

9 декабря 2013

Такую пазіцыю выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падчас асабістага прыёму грамадзян у Докшыцах. Большасць пытанняў, з якімі звярнуліся жыхары раёна да парламентарыя, датычыліся тэмы газіфікацыі вёсак. Андрэйчанка падкрэсліў, што першачарговая задача дзяржавы - гэта падача блакітнага паліва ў аграгарадкі і месцы размяшчэння вытворчасці. Што датычыцца малых сельскіх населеных пунктаў, дык іх жыхары могуць ствараць кааператывы, яны будуць газіфікавацца па чарзе і з улікам мэтазгоднасці.


Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: Людзям трэба реальна ацэньваць сітуацыю, якая складаецца ў цэлым у свеце. Энергарэсурсы даражэюць. І тое, што сёння насельніцтва за прыродны газ плаціць каля 20-25% усяго, гэта людзі не ўсе разумеюць. Усё ж, калі жывеш у сельскай мясцовасці, трэба арыентавацца на мясцовыя віды паліва: торфабрыкет, дровы - гэта будзе значна танней.


Падчас прыёму не толькі паднімаліся праблемы, гучалі і ўдзячныя словы ў адрас мясцовых улад і кіраўніцтва краіны: у Докшыцкім раёне надаецца значная ўвага развіццю сацыяльнай сферы. Завяршаецца рэканструкцыя дзіцячага сада, пачаўся рамонт будынка сярэдняй школы, а напярэдадні Новага года ў райцэнтры адкрыецца басейн.