У вёсцы Кражына Валожынскага раёна ўсклалі кветкі да помніка "Маці ў смутку"

1 июля 2019

Гэта сімвал трагедыі, што здарылася 21 мая 1943. У той дзень спалілі 211 чалавек. Сярод іх 33 дзіцяці. Сёння  на месцы трагедыі  мясцовыя жыхары  сумесна з піянерамі  пасадзілі памятную алею.

Больш за 100 вёсак Валожынскага раёна былі спалены ў гады Вялікай Айчыннай. На іх месцы сёння  74 ваенныя пахаванні.