У вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна рыхтуюць стравы з яблыкаў па старажытных рэцэптах

19 августа 2018

Да свята ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна рыхтуюць стравы з яблыкаў па старажытных рэцэптах. Фрукт жыхары рэгіёна лічаць сваім брэндам. Яблыні растуць на кожным прысядзібным участку. Шаркаўшчына - малая радзіма вядомага селекцыянера-аматара Івана Сікоры, які ўсё жыццё працаваў над вывядзеннем сартоў груш, бэзу і агрэсту. Сёлета фруктовы сад, які залажыў селекцыянер, радуе небывалым ураджаем. Пачаставацца сакавітымі фруктамі змаглі шматлікія госці яблычнага фестывалю.

Побач з домам садоўніка расце яблыня, на якую ён прышчапіў 12 розных сартоў. Жыхары вёскі памятаюць часы, калі дрэва плоданасіла з ліпеня да кастрычніка.