У далёкаўсходніх рэгіёнах добра ведаюць і любяць беларускае

17 апреля 2022
Вось дзіўна - адлегласць паміж Далёкім Усходам і Беларуссю вялізная, а сувязі і супрацоўніцтва настолькі цеснае, што ім пазайздросцяць найбліжэйшыя да нас рэгіёны. Усё таму, што са шматлікімі адносіны правераныя не адным дзясяткам гадоў. 

Асабліва гэта адчуваецца, калі ў Благавешчанску накрываюць стол беларускімі прадуктамі, або ў Хабараўску, дзе жыхары паднімаюцца дамоў на беларускіх ліфтах. Чысціню на вуліцах Уладзівастока падтрымлівае айчынная дарожная тэхніка, а ў Якуціі надзейны трактар "Беларус" не адзін год працуе на палях. 

Словам, у далёкаўсходніх рэгіёнах добра ведаюць і любяць беларускае, і дадзены рэпартаж таму пацверджанне. Гэта незвычайны тэлевізійны матэрыял: мы папрасілі сваіх расійскіх калег - журналістаў з розных гарадоў распавесці пра яркія прыклады супрацоўніцтва з Далёкім Усходам.