У Брэсце затрыманы нелегальны прадавец зброі і міліцэйскай формы

1 октября 2020

У Брэсце затрыманы нелегальны прадавец формы праваахоўнікаў і пнеўматычнай зброі. Факт яго незаконнай рэалізацыі выявілі аператыўнікі ГУБАЗ. Як аказалася, зброю мужчына збыў яшчэ ў жніўні на рынку. Адпаведнай ліцэнзіі ў яго не было. Узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот. Таксама аператыўнікамі ўстаноўлена, што затрыманы займаўся продажам форменнага абмундзіравання супрацоўнікаў міліцыі і іншых праваахоўных структур. Гэтаму факту будзе дадзена прававая ацэнка.