У Брэсце прайшоў першы дзень кастынгу шоу Я магу!

3 октября 2014

Ідэальны шанц паказаць свае таленты і зарабіць 100 мільёнаў рублёў. Працягваецца кастынг удзельнікаў самага новага народнага шоу Я магу!.


Чым здзіўлялі журы жыхары Брэста, раскажа Вікторыя Патоня.


Я магу! - сказаў сабе брастаўчанін Павел Шчэрбак. Прыйшоў на кастынг і запоўніў анкету. Паўтара года малады чалавек захапляецца мастацтвам ілюзій. Каб здзівіць журы, ён глынаў іголкі. У тым, што фокус сумленны і прыгожы, спявачка Наталля Тамела пераканалася асабіста.


А такога ўдзельніка, як Віктар Астапук, не было яшчэ ні на адным шоу. У свае 57 гадоў ён мае ідэальны слых і віртуозна свісціць на поліэтыленавым пакеце. Дарэчы, гэты спосаб канкурсант прыдумаў сам.


Каб наблізіцца да галоўнага прыза шоу - 100 мільёнаў рублёў, пераадольвалі дзясяткі кіламетраў, круцілі адразу 30 хулахупаў, танцавалі, выконвалі акрабатычныя нумары, чыталі вершы, у тым ліку ўласнага напісання.


Галоўная ўмова кастынгу - умець рабіць нешта лепш за іншых. Прычым, неардынарнае. І гэта сапраўды народнае шоу: тут няма ўзроставых абмежаванняў. Ахвотнікаў паказаць свае талент і здольнасці ў Брэсце нямала. Удзельнікі адборачнага тура з усіх сіл імкнуцца пакарыць журы, бо ў фінале зарэзервавана ўсяго 120 месцаў.


І ўсё ж гэтая лічба, па словах журы, можа павялічыцца. Многае тут залежыць ад узроўню самапрэзентацый. Усе ўдзельнікі адборачнага тура абавязкова трапяць на экран. У эфіры канала Беларусь 1 - дзённікі шоу.


Адборачны тур у Брэсце прадоўжыцца заўтра. У Цэнтры маладзёжнай творчасці з поўдня да 20 вечара творчая група Белтэлерадыёкампаніі чакае самых адораных і незвычайных людзей. Шоу толькі набірае абароты.