У Брэсце дадзены старт тром міжнародным конкурсам "АрМІ-2021": "Снайперскі рубеж", "Палярная зорка" і "Упэўнены прыём"

22 августа 2021

Урачыстая цырымонія адбылася ў Брэсцкай крэпасці. Сярод конкурсаў, якія сёлета пройдуць у нас, - "Снайперскі рубеж", "Палярная зорка" і "Упэўнены прыём". Як паказвае практыка мінулых гадоў, у беларускай каманды ў гэтых конкурсах заўсёды лідзіруючыя месцы. Змагацца за прызы армейскай алімпіяды будуць больш як 400 вайскоўцаў з 17 краін. Сярод тых, хто праверыць сваё майстэрства на беларускай зямлі, - снайперы, падраздзяленні спецназа і сувязісты. 

Ужо заўтра каманды сустрэнуцца на першых этапах спаборніцтваў. Снайпераў чакае індывідуальнае практыкаванне ў стральбе на дакладнасць, а групы спецыяльнага прызначэння прадэманструюць майстэрства асобных удзельнікаў у практыкаванні "Штурм".