У Батанiчным садзе прайшоў фестываль здароўя

1 августа 2022

Фестываль самаразвіцця і здаровага ладу жыцця прымаў Батанічны сад. Ёга, танцы, стаянне на цвіках, лекцыі ад спікераў медыцыны - заняткі для гасцей на любы густ. Працавалі таксама дзіцячая і арт-зона, пляцоўка водаратэрапіі, электракараў і замежных моў. На тэрыторыі парку размясцілі таксама астравок дапамогі жывёлам. Кожны жадаючы мог прынесці нешта карыснае, а ўзамен атрымаць паштоўку-купон для ўдзелу ў розыгрышы падарункаў.

Дарэчы, спорту і здароваму ладу жыцця ў нашай краіне ўвага асаблівая. Так, эстафету маштабнага культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокі" ў жніўні падхопіць і Мінская вобласць - Капыль будзе сустракаць гасцей у апошнія выхадныя лета!