У Барысаўскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец

2 апреля 2019

У пошуках праўды і справядлівасці свае праблемы грамадзяне агучваюць падчас выязных прыёмаў Адміністрацыі Прэзідэнта. Яны працягваюць сваю працу ў рэгіёнах. Прадстаўнікі адміністрацыі правераць, як мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў паднялі падчас акцыі "Ваша пытанне Прэзідэнту" пры падрыхтоўцы і правядзенні "Вялікай размовы". Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Заўтра ў Барысаўскім райвыканкаме з грамадзянамі сустрэнецца памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец.