У Барысаве са стагоддзем Узброеных Сіл віншавалі афіцэраў, салдат, ветэранаў Вялікай Айчыннай і воінаў-інтэрнацыяналістаў

21 февраля 2018

Яны прыклад мужнасці і адданасці. Сёння ў Барысаве віншавалі афіцэраў, салдат, ветэранаў Вялікай Айчыннай і воінаў-інтэрнацыяналістаў са стагоддзем Узброеных Сіл Беларусі. Удзельнікаў урачыстасці сустракаў ваенны аркестр, таксама для наведвальнікаў арганізавалі выставу ваеннай тэхнікі. Лепшым ваеннаслужачым уручылі ганаровыя граматы.

Святкаванні з нагоды стагоддзя Узброеных Сіл Беларусі праходзяць ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці.