У Барысаве правялі завяршальны этап адбору на конкурс Армейскіх міжнародных гульняў "Палявая кухня"

5 апреля 2022

Самыя смачныя спаборніцтвы сярод вайскоўцаў. У Барысаве - завяршальны этап адбору на конкурс Армейскіх міжнародных гульняў "Палявая кухня". Хто самы лепшы - высвятлялі на базе школы па падрыхтоўцы прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў харчовай службы. Удзельнікі адбору (большасць - гэта салдаты тэрміновай службы і выпускнікі армейскай навучальнай часці) змагаліся ў прыгатаванні першай, другой стравы, салаты, запяканкі і кісяля. 

Найлепшыя ў кулінарным майстэрстве прадставяць Беларусь на Армейскіх міжнародных гульнях. Сёлета конкурс "Палявая кухня" плануецца правесці на Шры-Ланцы.