У Барысаве рыхтуюць валанцёраў да адзінага дня галасавання

13 февраля 2024

Барысаў стаў месцам падрыхтоўкі валанцёраў да адзінага дня галасавання - ад этыкі суправаджэння да майстар-класаў па бяспечнай дапамозе людзям паважанага ўзросту, а таксама з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Да ініцыятывы Мінскага абласнога камітэта БРСМ далучылася таксама актыўная моладзь ў анлайн-фармаце. Толькі ў Барысаўскім раёне будзе задзейнічана каманда валанцёраў колькасцю 300 чалавек.

Вызначыць валанцёраў можна па яркім белым ці жоўтым дрэс-кодзе і спецыяльных бэйджах. Дарэчы, дапамагаць моладзь будзе і тым, каму спатрэбіцца падтрымка, напрыклад, у суправаджэнні ад дома да ўчастка для галасавання.