У Вялікім тэатры Беларусі прайшоў конкурс "Навагодняя сямейная цацка"

28 декабря 2015

Казачныя персанажы, канфеці, залатыя падковы і, вядома, вешалка з салёнага цеста, з якой пачынаецца тэатр. Ёлку ў Вялікім упрыгожылі аўтарскімі цацкамі дзяцей і іх бацькоў. Каму дасталіся прызавыя месцы - раскажа Дар'я Тарасава.

120 цацак ад 79 сямей з розных куткоў Беларусі. У сваіх працах удзельнікі навагодняга спаборніцтва прытрымліваліся тэмы тэатра, гэта адна з умоў конкурсу. Цацкі зробленыя з самых розных матэрыялаў - ад пап'е-машэ і нітак да папяровых сурвэтак і нават абгортак ад цукерак. Акрамя трох прызавых месцаў, удзельнікаў конкурсу ацэняць яшчэ ў сямі творчых намінацыях.

"За веру ў цуды", "Героі спектакля", а таксама "Самая арыгінальная, вядомая і вясёлая цацкі". Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў навагодняга конкурсу пачалося ў фае Вялікага тэатра. Тут гледачоў чакалі інтэрактыўныя гульні ад тэатральных персанажаў. Таксама арганізатары прапанавалі паўдзельнічаць маленькім майстрам у касцюмаваным дэфіле і флешмобе. Заяўкі на конкурс "Навагодняя сямейная цацка" ў Вялікім тэатры прымалі на працягу месяца. Акрамя мінчан, былі ўдзельнікі з Фаніпаля, Слуцка, і Гомельскай вобласці.

Шчаўнчык у чырвоным камзоле, балерыны ў пачках, доктар Айбаліт і яго памочнікі, Кароль мышэй а таксама іншыя казачныя персанажы - усё гэта навагоднія ўпрыгажэнні, створаныя рукамі дзяцей і іх бацькоў. Такі конкурс праходзіць у тэатры ўжо другі раз.

Уладальнікі трох прызавых месцаў атрымалі ад Дзеда Мароза і Снягуркі запрашэнні ў Вялікі тэатр на спектаклі "Жар-птушка" і "Доктар Айбаліт". Ніводная сям'я, якая прымала ўдзел у конкурсе, не засталася без падарунка. Пасля заканчэння цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу чакала оперная казка "Чароўная музыка".