У БДУ прайшоў кар'ерны форум

4 апреля 2018

Тры дзясяткі кампаній сфер IT, прамысловай і медыцынскай. Кар'ерны форум прайшоў у БДУ. Новы фармат кірмаша вакансій прадугледжвае цесную сувязь паміж работадаўцам, універсітэтам і студэнтам. Будучым выпускнікам трапіць на стажыроўку прапаноўвалі праз экспрэс-інтэрв'ю і відэарэзюме. Галоўныя патрабаванні: валоданне замежнай мовай, лічбавымі тэхналогіямі, а таксама soft skills - гатоўнасць працаваць у камандзе.

Падчас форуму студэнты сустрэліся з бізнес-коўчамі, HR-менеджарамі і юрыстамі - абмеркавалі патрабаванні сучаснага рынку працы.