У Белавежскай Пушчы пачаліся раскопкі

13 марта 2020
Запаведная тэрыторыя Белавежскай Пушчы стала аб'ектам цікавасці археолагаў. Там пачаліся раскопкі. Навукоўцы працуюць на месцы стаянкі перыяду каменнага веку. І ім ужо ўдалося знайсці нямала цікавага. Хутка там, дзе было старажытнае паселішча, пабудуюць музей, госці якога змогуць здабыць агонь, як гэта рабілі старажытныя людзі, або пабудаваць лодку. На месцы раскопак пабывала Марыя Тройніч (відэа).