У беларускіх школах сёння пройдуць выпускныя вечары

12 июня 2015

Беларускія выпускнікі сёння развітаюцца са школай. У краіне пройдуць выпускныя вечары. Сёлета атэстаты атрымаюць больш за 143 тысячы чалавек. Ахову грамадскага парадку і бяспеку ўчарашніх школьнікаў будзе гарантаваць міліцыя. Пад пільнай увагай - месцы правядзення выпускных, а таксама паркі і скверы, якія моладзь традыцыйна выбірае для гулянняў. А ўжо ў нядзелю ў выпускнікоў першае выпрабаванне - цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай мове.