У Беларусі завяршылася першае тэсціраванне - па беларускай мове

12 июня 2017

Іспыт напісалі 28,5 тысячы абітурыентаў, што на 6 тысяч больш, чым летась. У Лінгвістычным універсітэце за працэдурай адкрыцця канвертаў сачыў віцэ-прэм'ер і па сумяшчальніцтве старшыня камісіі па кантролі за ходам уступнай кампаніі Васіль Жарко.

Усе тэсты складзеныя строга па школьнай праграме і яшчэ да іспыту прайшлі праверку. На асаблівым кантролі выкананне ўсіх умоў абітурыентамі: у аўдыторыю можна ўзяць з сабой толькі пашпарт і чорную геліевую ручку.

Павел Пінчук, начальнік галоўнага ўпраўлення Камітэта дзяржкантролю Беларусі: "Сама сістэма ЦТ максімальна выключае нейкія падтасоўкі, парушэнні. І плюс да таго ўдзел Камітэта дзяржкантролю, які назірае за ўсім працэсам".

Наступнае ЦТ пройдзе ў сераду - па рускай мове. А вынікі іспыту па беларускай абітурыенты змогуць даведацца праз 10 дзён.