У Беларусі зарэгістраваныя 65 623 чалавекі з дадатным тэстам на COVID-19

16 июля 2020
У Беларусі, паводле звестак Мінздароўя, на сёння паправіліся і выпісаныя 56 915 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 65 623 чалавекі з дадатным тэстам на каранавірус. Усяго праведзена 1 162 280 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 485 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.