У Беларусі зарэгістраваныя 46 868 чалавек з дадатным тэстам на COVID-19

5 июня 2020
У Беларусі на 5 чэрвеня паправіліся і выпісаныя 22 066 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 46 868 чалавек з дадатным тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 597 013 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 259 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай  каранавіруснай інфекцыяй.