У Беларусі паправіліся і выпісаныя 15 тысяч 86 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй

26 мая 2020
Паводле апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зарэгістраваныя 38 тысяч 59 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся і выпісаныя 15 тысяч 86 пацыентаў. Усяго праведзена 472 тысячы 906 тэстаў. Памерлі з шэрагам хранічных захворванняў і выяўленай інфекцыяй 208 пацыентаў.