У Беларусі паправіліся 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19

1 июня 2020
У Беларусі паправіліся і выпісаныя 18 776 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя  43 403 чалавекі з дадатным тэстам на каранавірус. Усяго праведзена 553 377 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 240 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.