У Беларусі выберуць лепшую карову

30 мая 2013

Прычым, конкурс рагуль - не адзіная навіна на маючай адбыцца выставе Белагра. Міжнародная сустрэча збярэ аграрыяў, прамыслоўцаў і навукоўцаў з 18-ці краін свету - ад ЗША да Сінгапура. Дарэчы, дэлегацыя з гэтай азіяцкай дзяржавы беларускую выставу наведае ўпершыню. Сумесна з галандцамі беларусы правядуць сельскагаспадарчы форум. Пра запатрабаванасць унікальнага ў СНД праекта - Белагра - сведчаць і выставачныя плошчы. За 13 гадоў яны выраслі ў дзясяткі разоў.
Акрамя прэзентацый новых тэхналогій, сучаснай тэхнікі і навінак здаровага харчавання, на выставе пройдзе конкурс Чэмпіён густу. Шоу аграрнага профілю пачнецца 4 чэрвеня. На працягу пяці дзён можна будзе нават навучыцца стрыгчы авечак.