У Беларусі ўступілі ў сілу змяненні ў ПДР - тлумачым, што новага

29 октября 2022

На працягу некалькіх гадоў  аўтамабільныя эксперты,  юрысты, заканатворцы,  Дзяржаўтаінспекцыя  і іншыя спецыялісты  вывучалі вопыт перадавых краін,  каб унесці змяненні ў ПДР.  Галоўныя новаўвядзенні датычацца  новых сродкаў перамяшчэння:  электрасамакатаў, монакалёс, гіраскутараў і іншых модных гаджэтаў.  Усё гэта зараз называецца агульным тэрмінам  "сродкі персанальнай мабільнасці".  Дзе і з якога ўзросту на іх можна ездзіць?  Якія прэферэнцыі ў электрамабіля і  наколькі зменяцца правілы перавозкі пасажыраў для матацыклістаў? Адказы ведае Уладзімір Каралёў (відэа).