У Беларусі ўспамінаюць герояў, якія загінлі ў Афганістане

15 февраля 2018

Праект новай рэдакцыі закона аб ветэранах плануюць падрыхтаваць ужо сёлета. Папярэдне ў 2019-м да разгляд дакумента пачнуць дэпутаты. У прыватнасці, ініцыятары лічаць патрэбным прыраўнаваць удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане да ўдзельнікаў вайны. Пра гэта расказалі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Сёння ў Беларусі ўспамінаюць герояў, якія загінлі ў Афганістане. Бессмяротную стойкасць і мужнасць ушануюць па традыцыі на Востраве слёз у Мінску. Аддаць даніну памяці і ўскласці кветкі да помніка збяруцца сваякі, сябры і калегі загінуўшых.

15 лютага 1989 года генерал Барыс Громаў стаў апошнім савецкім вайскоўцам, які перайшоў мост Дружбы цераз раку Амудар'я. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў і забрала жыцці 15-ці тысяч савецкіх салдат. Імёны 771 загінуўшага беларуса ўшанаваныя на мемарыяле на Востраве Мужнасці і Смутку.