У Беларусі апошнімі днямі кастрычніка зноў пахаладае

30 октября 2017

Моцны вецер і ападкі. У Беларусі апошнімі днямі кастрычніка зноў пахаладае. На сёння сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі парывы ветру дасягнуць 24 метраў за секунду. Пройдуць дажджы, па захадзе з мокрым снегам. Тэмпература да плюс 7. Прыкладна такое ж надвор'е ў нашай краіне будзе і заўтра.