У Беларусі спрасцілі правілы рэгістрацыі і знаходжання іншаземцаў

1 июля 2020
З гэтага дня ўступаюць у сілу змены ў Закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Яны накіраваныя на лібералізацыю і шырэйшую рэалізацыю праў замежных грамадзян у Беларусі, павышэнне турыстычнай, інвестыцыйнай прывабнасці нашай краіны, развіццё дзелавых і прыватных кантактаў. Так, прыбыўшыя ў Беларусь на тэрмін да 10 сутак вызваляюцца ад рэгістрацыі ў МУС. Пашыраны пералік падстаў для дазволу на часовае і пастаяннае пражыванне замежнікаў.


У Беларусі адмянілі абмежаванні для транзітных перавозчыкаў


З сённяшняга дня Савет Міністраў адмяняе ўведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў. Нагадаем, яны павінны былі праязджаць толькі па пэўных дарогах, былі вызначаныя месцы для стаянак.