У Беларусі раней ідуць на пенсію

18 августа 2013

Нагадаем, для мужчын гэты ўзрост складае 60 гадоў, для жанчын 55. У такім жа ўзросце ідуць на заслужаны адпачынак яшчэ ў Расіі і Украіне. І ўсё.


У нашых найбліжэйшых заходніх суседзяў працаздольнае насельніцтва працуе значна даўжэй. У Польшчы да пенсіі трэба працаваць на 5 гадоў больш. У Латвіі па полу наогул не дзеляць. Тут пенсіённы ўзрост 65 гадоў, аднак у выніку жанчыны ідуць на пенсію на 10 гадоў пазней, чым у Беларусі.


У іншых краінах Еўрасаюза пенсіённы ўзрост у апошнія гады значна павялічылі. У Германіі зараз працуюць да 67 гадоў. Такая жа лічба ў Нарвегіі. 65 гадоў для мужчын і 60 для жанчын у Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Італіі, але ў апошняй збіраюцца павышаць. За сацыяльныя гарантыі пакуль трымаюцца ў Францыі - тут і мужчыны, і жанчыны працуюць да 60.


У іншых развітых краінах, напрыклад, ЗША і Канадзе на заслужаны адпачынак ідуць у 65. Абсалютны рэкардсмен Японія. Пенсіённы ўзрост у Краіне ўзыходзячага сонца - 70 гадоў.