У Беларусі будаўніцтва жылля вядзецца ў цесным звязку з сацыяльнай інфраструктурай

16 апреля 2021

Традыцыйна сродкі ад суботнікаў ідуць на важныя сацыяльна значныя мэты.  На гэтыя  грошы ўсёй краінай мы будавалі Нацыянальную бібліятэку, будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай,  жыллё для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот, і шматлікія іншыя важныя інфраструктурныя аб'екты, якія неабходны для камфортнага жыцця кожнага. 

Дарэчы, забудова новых мікрараёнаў нашай краіны зараз ідзе ў цесным звязку з сацыяльнымі аб'ектамі. Іншымі словамі, навасельцы атрымліваюць не толькі ключы ад уласных квадратных метраў, але і камфортнае асяроддзе для жыцця. У Гродне зараз вядзецца будаўніцтва адразу некалькіх дзіцячых садоў і школы, а ў Гомелі - на фінішы працы па ўладкаванні філіяла дзіцячай паліклінікі. Калі ў прыярытэце камфортныя ўмовы для жыцця - у нашай рубрыцы "Патрэбнае людзям". Расказвае Юрый Карняловіч (відэа).