У Беларусі стартуюць выпускныя экзамены

1 июня 2021

У Беларусі стартуюць выпускныя экзамены. Першымі распачнуць здачу 11-я класы. У гэтыя дні яны напішуць пераказ - на выбар на беларускай або рускай мове - кантрольную работу па матэматыцы, а таксама  вусна здадуць гісторыю Беларусі і замежную мову. Заўтра старт для 9-х класаў. Яны напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мове, выканаюць кантрольную работу па матэматыцы. Усе выпрабаванні арганізуюць згодна з эпідабстаноўкай - з захаваннем сацыяльнай дыстанцыі, антысептыкамі і маскамі. Як і летась, тыя, хто захварэў на каранавірус, або кантакты першага ўзроўню, здаваць экзамены не будуць. Ад выпрабаванняў таксама вызваляюцца кандыдаты ў зборныя Беларусі на міжнародных спаборніцтвах, удзельнікі спартыўных збораў і пераможцы алімпіяд. Уручэнне атэстатаў і выпускныя вечары прызначаны на 10 чэрвеня.