Алёна Ланская аддала голас датэрмінова

4 августа 2020
Сёння ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне  на прэзідэнцкіх выбарах. У 10 раніцы адкрыліся амаль 6 тысяч участкаў па ўсёй краіне і за яе межамі - у беларускіх пасольствах і генеральных консульствах у 36 краінах. Аддаць голас датэрмінова можна да 8 жніўня ўключна тым беларусам, якія ў дзень выбараў не змогуць знаходзіцца па месцы жыхарства.

Традыцыйна  гэтымі днямі на ўчасткі прыходзяць медыйныя асобы. Так, свой выбар сёння зрабіла Алёна Ланская. У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, у яе запланаваны чатыры выступленні. Алёна Ланская прагаласавала на адным з выбарчых участкаў у сталічнай сярэдняй школе № 16. 

Заслужаная артыстка не першы і не адзіны выбаршчык на ўчастку. Многія прапісаныя ў Фрунзенскім раёне жыхары скарысталіся магчымасцю зрабіць выбар ужо сёння. Дарэчы, гэты школьны выбарчы ўчастак  з безбар'ерным асяроддзем  і адпавядае ўсім санітарным нормам. Задзейнічаны максімальна прасторны хол, а прыемныя бонусы - буфет і канцэртная пляцоўка – пачнуць працаваць тут у нядзелю.


Тэгі:

#Выборы 2020